Валанцёрская служба «Магілёўскай вясны» і сайт mspring.online клічуць цябе на гульню, у якой ты на пару гадзін цалкам зменіш сваё жыццё.

У гэту пятніцу, 15 сакавіка, мы запрашаем цябе ў грамадскі цэнтр «Кола» на ролевую гульню жывога дзеяння, ці інакш – LARP (Live action role-playing game).

Кожны ўдзельнік атрымае сваю ролю, у якую яму давядзецца ўжыцца, пасля чаго ён зможа ўзаемадзейнічаць з іншымі гульцамі. Мэта – дамагчыся вырашэння канфліктнай сітуацыі, якая здаецца вельмі цяжкай (а то і непераадольнай!).

Не палохайся незнаёмых словаў – нават калі ты не ведаеш, што гэта, то мы ўсе патлумачым, калі прыйдзеш. Тэму раскрываць не будзем, скажам толькі, што яна датычыцца дыскрымінацыі па этнічнай прыкмеце.

Пасля гульні падвядзём вынікі і разбярэмся, што адчуваў кожны з гульцоў, пабываўшы ў шкуры іншага чалавека.

ШТО: ПРАВААБАРОНЧАЯ РОЛЕВАЯ ГУЛЬНЯ ЖЫВОГА ДЗЕЯННЯ (LARP)

ДЗЕ: ГРАМАДСКІ ЦЭНТР «КОЛА», ЗАВ. ЧКАЛАВА, 16.

КАЛІ: ПЯТНІЦА, 15 САКАВІКА. ЗБОР – У 19:00.

УВАХОД: ВОЛЬНЫ!