Абвінавачаны В. Л. прызнаў, што забіў грамадскага актывіста праз канфлікт апошняга з бацькам.
4 і 5 сакавіка ў Быхаўскім раённым судзе адбыліся два пасяджэнні, падчас якіх свае паказанні даў абвінавачаны В. Л., а таксама былі прагледжаныя запісы допыту магчымага забойцы.
Падчас выступу В. Л. пытаўся даказаць, што злачынствы ён рабіў не зусім у нармальным стане, “быццам бы ў сне”, але пьяным не быў. Суддзя, аднак, скептычна паставілася да ягоных слоў.
Як стала вядома з допыту, які праводзіў Следчы камітэт, В. Л. хацеў спачатку толькі пагаварыць з Аляксандрам Шачанком наконт таго, каб той зменьшыў памер маральнай кампенсацыі за тое, што бацька абвінавачанага ледзь не праламіў галаву актывісту.
Аднак Шачанок не пагадзіўся. В. Л. нібыта раззлаваўся, схапіў электрашокер-ліхтарык, які быў у яго пры сабе, пасля чаго паралізаваў забітага. Потым ён нанес некалькі моцных удараў гэтым жа ліхтарыкам па галаве.
Сыходзячы з ягоных словаў, лічыць праваабаронца Барыс Бухель, відавочная яшчэ адна прычына драматычнага канца гэтай гісторыі – недапрацоўка міліцыянтаў
– Гэтага забойства не павінна было быць, калі б супрацоўнікі таго ж РАУС праявілі ўвагу да праблемы яшчэ раней. Я хацеў сказаць аб гэтым яшчэ раз пасля ягоных словаў аб тым, што ён рабіў гэта з-за бацькі. Будзем чакаць прыватнага вызначэння ў адрас Быхаўскогага РАУС. Ну і прысуда. Хутчэй за ўсе, ён атрымае прыкладна 10 год.
Шачанок некалькі разоў звяртаўся ў быхаўскую міліцыю з-за канфліктаў са сваім суседам. Былі выпадкі рукапрыкладства, напрыклад аднойчы сусед актывіста – бацька В.Л. прабіў галаву Шачанку галаву віламі, за што атрымаў срок на “хіміі” і штраф, з-за памеру якога, як высветліцца пазней, Аляксандар Пракофьевіч і будзе забіты.
Некаторыя прадстаўнікі быхаўскай міліцыі нядбала ставіліся да скаргаў Шачанка, хоць потым актывіст і змог дамагчыся пазбаўлення прэміі і прыцягнення да адказнасці некваліфікаваных праваахоўнікаў. Як адзначае Барыс Бухель, калі ў Быхаве быў палкоўнік Іваноў, які цяпер з’яўляецца старшынёй гарсавета дэпутатаў, ён звяртаў увагу тамтэйшых міліцыянтаў на гэты выпадак.
– Ён дасведчаны чалавек і тады разумеў, што калі бытавой канфлікт сваечасова не спыніць, справа можа скончыцца бядой. Нажаль, ён быў правы, – зазначае праваабаронца.
Наступнае паседжанне запланавана на 18 сакавіка.