Фотарэпартаж з канцэрту адэскай групы “Колір”, якая спявала на украінскай і англійскай, але яе ўсё роўна разумелі.
2 снежня. Магілёў. Грамадскі цэнтр «Кола». Алесь Святліцкі
Дзяўчаты з “Коліра” ужо прыязджалі ў Магілёў на «Колу» з акустычным канцэртам у красавіку гэтага года. Пасля паспяховага выступлення яны вырашылі зазірнуць у наш горад 2 снежня ў рамках вялікага беларускага тура ў падтрымку свайго новага альбома, ды яшчэ і ў поўным складзе. Паслухаць украінскі гурт прыйшло каля ста чалавек.