У аўторак запускаем «Працэс» для разумных і думаючых людзей.

«Суду нічога ад цябе не трэба. Суд прымае цябе, калі ты прыходзіш, і адпускае, калі ты сыходзіш»


10 снежня ўвесь свет адзначае дзень правоў чалавека. Пагадзіцеся, выдатная нагода, каб успомніць, што кожны з нас – каштоўны і патрэбны. Мы дапаможам – у панядзелак каманда сайта mspring. onlineі праваабаронцы «Магілёўскай вясны» будуць раздаваць асобнікі «Дэкларацыі правоў чалавека», якой сёлета споўнілася 70 гадоў.

А ўжо 11 снежня мы чакаем кожнага зямляніна на наш кінапрагляд з дыскусіяй. Паказваць будзем фільм 1993 года «Працэс» па аднайменным творы легендарнага пісьменніка Франца Кафкі.

Рэжысёрам стужкі выступіў Дэвід Х’ю Джонс. Сцэнар да яе напісаў лаўрэат Нобелеўскай прэміі Гаральд Пінтэр. Галоўныя ролі выканалі Кайл Маклохлан (гэта той самы дэтэктыў з «Твін Пікс»), а таксама Энтані Хопкінс (гэта той самы маньяк-забойца з «Маўчання ягнятаў»).

«Працэс» – страшная, але займальная гісторыя пра чалавека і яго месца ў абсурднай сістэме. Фільм, які паказвае, наколькі бездапаможная логіка перад людзьмі звяр’яцелах законаў і бюракратыі. Мабыць, гэта той фільм, пасля якога ў Беларусі жыць крыху лягчэй і больш зразумела, – але і жудасней.

Калі вам не хапае разумных гутарак за гарбатай, не хапае кампаніі, то 11 снежня мы чакаем вас у грамадскім цэнтры «Кола» у 19 гадзін вечара. Уваход вольны!

Яшчэ раз:

Дата – 11 снежня
 
Месца – цэнтр “Кола” (зав. Чкалава, 16)
 
Пачатак – 19:00
 
Уваход – вольны!

«Працэс» запусціць Месяц правоў чалавека ў Магілёве – аж да 25 снежня мы будзем ладзіць івэнты, на якія чакаем кожнага, хто чытае гэтыя радкі. Усе аб’явы будуць з’яўляцца на сайце mspring.online, а таксама нашых сацыяльных сетках.

https://www.facebook.com/mspring.online/

https://vk.com/mspring.online

https://twitter.com/mspring_online