У суседнім для магіляўчан Смаленску адбываюцца крыху дзіўныя, але лагічныя рэчы.
Важнай падзеяй можна назваць прыпыненне працы смаленскага Агенцтва інтэграцыйных ініцыятыў, якое некалькі гадоў запар агітавала беларускую моладзь з прымежных абласцей удзельнічаць у розных праектах, якія фінансуюцца расейскім Фондам прэзідэнцкіх грантаў.
Яго галоўнай задачай было пазіцыянаванне Смаленска, як цэнтра беларуска-расійскага прымежжа і прасоўванне расійскай “мяккай сілы”.
Апошняя навіна Агенцтва датавана 21 лютага, за два дні да вайны. Пасля пачатку ўварвання расейскай арміі ў ва Украіну больш ніякай актыўнасці не было і няма.
Тым часам, пасля выхаду на смаленскія вуліцы людзей у канцы лютага на знак пратэсту супраць расейскай агрэсіі ва Украіне, дадзены старт акцыям «У падтрымку расейскіх узброеных сіл і Данбаса» (на фота ніжэй).
У мінулыя выходныя на вуліцы прымусілі выйсці моладзь, але ў выніку атрымаліся толькі адзіночныя пікеты. Жадаючых паўдзельнічаць у агітацыі за вайну адзінкі.
А ў мінулую пятніцу ў гэтым горадзе аўтамабілісты на 70 машынах прыехалі на пустку, каб выстраіцца літарай “Z”. Аднак у гэты дзень галоўнай навіной стаў ажыятажны попыт на танны цукар. У смаленскіх крамах застаўся толькі цукар-рафінад і цукар катэгорыі «Экстра». Верагодна, частка смалянаў зноў пацягнецца ў прымежныя беларускія крамы.