Э-э-м.
27 лістапада. Магілёў. Ігар Лазоўскі
Кінатэатр «Ветразь» да Міжнароднага дня людзей з інваліднасцю абвясціў спецыяльную акцыю з 27 лістапада па 2 снежня. Не, бясплатных білетаў і скідак на сеансы не будзе. Замест гэтага людзі з інваліднасцю змогуць купіць жавальны мармелад або напой «Усе вітаміны» танней на 20 капеек.
Найбольшая скідка – на стандартны кошык папкорна, якая абыйдзецца на 90 капеек танней.
Поўны спіс акцыі выглядае так:
Папкорн:
Міні-кошык (600 мл.) – 1р.50коп. (старая цана – 2р.00коп.)
Маленькі кошык (960 мл.) – 2р.00коп. (старая цана – 2р.70коп.)
Стандарт (1250 мл.) – 4р.00коп. (старая цана – 4р.90коп.)
Жавальны мармелад:
«Палачкі з густам кіслага кавуна» – 0р.40коп. (старая цана – 0р.60коп.)
«Міні-аловак» – 0р.40коп. (старая цана – 0р.60коп.)
Напой «Усе вітаміны» (0,5 л.):
«Персік», «Вішня» – 1р.90коп. (старая цана – 2р.10коп.). Варта адзначыць, што ў звычайнай краме паўлітровая бутэлька напою каштуе каля 1 рубля.
Атрымаць скідкі можна толькі пры прад’яўленні пасведчання.
Зрэшты, каб скарыстацца шчодрасцю кінатэатра, да яго трэба яшчэ дабрацца. Для калясачнікаў гэта будзе праблематычна – акцыя для людзей з інваліднасцю ёсць, а пандуса для калясачнікаў ля ўваходу ў будынак «Ветразя» – няма.
Міжнародны дзень людзей з інваліднасцю ўстаноўлены 3 снежня.