Міліцыя праводзіць праверку.

Раніцай 12 жніўня ў пабліку Могилев.Live апублікавалі фота ад ананімнага падпісчыка – на іх відаць, як некалькі мужчын назіраюць за тым, як іх таварыш, верагодна, адразае галаву барану. Пры гэтым відавочна бачны паток крыві, які накіраваны ў ліўнёўку.

Згодна подпіса, адбылося гэта прама ў цэнтры горада ў некалькіх дзясятках метраў ад гарвыканкама – побач з новым гандлёвым цэнтрам “Атрыум”.

 


За дзень пост набраў 27 тысяч праглядаў і паўтысячы каментароў – людзі вельмі негатыўна адрэагавалі на падзею, абвінаваціўшы ў тым, што адбылося, мусульман.

Як мяркуецца, інцыдэнт адбыўся 11 жніўня. Менавіта ў гэты дзень адзначаецца адно з самых важных святаў у ісламе – свята ахвярапрынашэння Курбан-байрам.

Адміністрацыя ГЦ «Атрыум» пакуль ніяк не камэнтуе тое, што адбылося. Затое сваю праверку пачала міліцыя.