У беларускіх папраўчых калоніях зноў дазволілі дадатковыя «вітамінныя» перадачы вагой да 10 кг.

Асаблівасцю сезоннай перадачы (дазволена з верасня па красавік) з’яўляецца тое, што яе нельга адпраўляць поштай. Яе не варта блытаць з «каранціннай» штомесячнай пасылкай, якая была дазволена падчас пандэміі каранавіруса.

Аб’ява ў папраўчай калоніі №2 у Бабруйску

Дадаткова 10 кг гародніны і садавіны сваякі могуць перадаць толькі разам з дазволенай па тэрміне 50-кілаграмовай рэжымнай перадачай і толькі асабіста прыбыўшы ў ВК. Таксама яе можна перадаць пасля кароткатэрміновага, альбо працяглага спатканняў.