Чаму праваабаронцы, адвакаты і журналісты павінны дзейнічаць разам у імя правоў чалавека?
Абарона правоў чалавека і грамадскіх інтарэсаў патрабуе аб’яднання намаганняў праваабаронцаў, адвакатаў і журналістаў. Існуючы вопыт узаемадзеяння паміж прадстаўнікамі гэтых прафесійных груп паказвае, што сумеснай суладнай працы часцяком замінаюць недастатковае разуменне, стэрэатыпы і недастатковая дасведчанасць аб значнасці працы кожнага з іх.
Такім чынам, узнікла ідэя стварэння матэрыялу, які дапамог бы разбурыць стэрэатыпы, павысіць дасведчанасць аб прафесійных этычных нормах ў супольнасцях адвакатаў, журналістаў і праваабаронцаў і які б стаў крыніцай дыялогу паміж імі, цэнтр якога – правы чалавека.
У фільме «Адвакат, журналіст, праваабаронца – на шляху да супрацоўніцтва” прааналізаваны вопыт ўзаемадзеяння паміж адвакатамі, журналістамі і праваабаронцамі і прапанаваны варыянты новых падыходаў да супрацоўніцтва.
Фільм распавядае пра этычныя нормы, прынятыя ў гэтых прафесійных супольнасцях і абмежаванні, якія тычацца іх дзейнасці і правоў чалавека. З улікам існуючых у кожнай з супольнасцяў правілаў і абмежаванняў, фільм таксама прапануе варыянты эфектыўнага супрацоўніцтва і шляхі пераадолення магчымых канфліктаў.
Форма фільма – даступная і лёгкая для ўспрымання – была выбрана не выпадкова, бо ён можа быць выкарыстаны ў навучальных і асветніцкіх мэтах. У першую чаргу фільм прызначаны для прадстаўнікоў прафесійных супольнасцяў, звязаных з абаронай правоў чалавека – адвакатаў, журналістаў, праваабаронцаў.
Таксама ён будзе цікавы шырокаму колу гледачоў, бо тэма абароны правоў чалавека мае асаблівае значэнне для сучаснага грамадства.
Дадзены фільм падрыхтаваны ў рамках Праграмы Сеткі дамоў правоў чалавека “Міжнароднае права для абароны грамадскіх інтарэсаў» (ILIA) Сеткі Дамоў правоў чалавека. Праграма рэалізуецца некалькімі партнёрскімі арганізацыямі Сеткі ДПЧ з мэтай навучання юрыстаў і праваабаронцаў міжнародным інструментам абароны правоў чалавека і забеспячэння лепшай абароны ахвярам парушэнняў правоў чалавека і праваабаронцам.