Ідэолагі прыйшлі з тэмай “гістарычнай памяці” нават у калоніі.

Мерапрыемства прайшло на мінулым тыдні. Яно называлася “інфармацыйную гадзіну для асуджаных” на тэму “Сімвалы Сталінградскай Перамогі” і было прысвечана дню 2 лютага 1943 года, калі савецкае войска ў бітве пад Сталінградам (цяпер Валгаград) разграміла нямецкія войскі і дабілася карэннага пералому падчас Вялікай Айчыннай вайны.

У памяць аб той падзеі 2 лютага ў Расіі аб’яўлены Днём воінскай славы (усяго такіх 17 дат). Чаму была абрана менавіта такая тэма для беларускай папраўчай калоніі – не зразумела.

Ідэолагі распавялі зняволеным аб ходзе бітвы, інфармацыю аб якой узялі з Вікіпедыі, і паразважалі аб гераізме савецкіх салдат, якія коштам свайго жыцця атрымалі перамогу. Асуджаным калоніі прадэманстравалі фотаслайды валгаградскіх помнікаў: манумент “Радзіма-маці кліча”, мемарыяльны комплекс на Мамаевым кургане, “дом Паўлава”, etc. На іх думку, гэта і ёсць сімвалы Сталінградскай Перамогі.