Цяпер афіцыйна.

Пра гэта было абвешчана ўсім атрадам калоніі. З новага года целагрэйкі, курткі, рабочыя робы, абутак, галаўныя ўборы і іншае дазволенае правіламі ДВП адзенне кантралёры калоніі не будуць прымаць ні ў перадачах, ні ў рэчавых пасылках.

Усе гэтыя рэчы, а таксама пасцельныя прыналежнасці і ручнікі, можна набыць у краме калоніі або самімі асуджанымі, спісаўшы грошы з яго асабовага рахунку, або яго сваякамі за наяўныя ў краме «еДВП», якая была адкрыта пры калоніі ў ліпені 2025 года (першапачаткова крама прапаноўвала толькі прадукцыю прамзоны калоніі).

Акрамя таго, у калоніі ўведзены шэраг абмежаванняў. Забараняюцца парфумаваныя крэмы і касметычныя сродкі на аснове натуральных цвёрдых алеяў, а адзенне і асабістыя рэчы больш не павінны захоўвацца ў адным месцы з прадуктовымі перадачамі.