У Горках пасля снегападу прымусілі прыбіраць снег «падліковы кантынгент» крымінальна-выканаўчай інспекцыі.

У барацьбе са стыхіяй мясцовы РАУС вырашыў заняць прымусовай працай дзесяць раней судзімых працаздольных грамадзян, «не занятых у эканоміцы». Прафілактычную акцыю правялі 10 студзеня, каб, як было заяўлена, «даць штуршок раней судзімым пераасэнсаваць і выправіць памылкі, дапамагаючы грамадству».

Мужчыны і жанчыны пад наглядам міліцыянера чысцілі лесвіцу і пешаходныя дарожкі на цэнтральнай вуліцы горада, якая вядзе да райвыканкама.