За дзевяць дзён да асноўнага дня выбараў прадстаўнікі БСДП (Грамада), партыя БНФ, АГП і БХД правялі пікет на пешаходнай вуліцы Ленінскай.
2 верасня. Магілёў. Алесь Святліцкі
У ім узялі ўдзел кандыдаты з розных магілёўскіх акругаў і партый – Уладзімір Шанцаў (акруга №88) і Сяргей Смалякоў (акруга №87) ад АГП, Анастасія Войтава (акруга №84) і Зміцер Салаўёў (акруга №85) ад БНФ, Алег Аксёнаў (акруга №85) ад БХД, Дзмітрый Люнтов (акруга №88), Наталля Шкадун (акруга №85) і Мікалай Залозны (акруга №86) ад БСДП (Грамада).