Тры вогненных фатаграфіі дома, які магілёўскія ўлады аднойчы пазбавілі гісторыка-культурнага статусу і аддалі прыватніку.
9 чэрвеня. Магілёў. Вул. Лазарэнка. Ігар Лазоўскі
Увечары 9 чэрвеня пажар паглынуў верхнія паверхі аднаго з шматпакутных дамоў у цэнтры Магілёва па вуліцы Лазарэнка. Нагадаем, да 2014 года дамы № 5, 7, 13 і 15 па вуліцы Лазарэнкі ўваходзілі ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь пазбавіла дамы заслужанага статусу і пазбавіла дзяржаўнай аховы. Будынак планавалі аддаць прыватнай кампаніі, якая павінна была вырабіць рамонт і ў наступным выкарыстоўваць у камерцыйных мэтах. Аднак фірма згалела. Помнікі архітэктуры пачатку XX стагоддзя разбураліся некалькі гадоў без належнага дагляду.
9 чэрвеня ў адным з іх успыхнуў наймацнейшы пажар. Прычына ўзгарання высвятляецца.
Усе фота – з групы Могилев.Live