Шоў працягваецца.
31 ліпеня. Магілёў-Мінск. Алесь Святліцкі / фота – belapan.by
Рэдакцыя газеты «Вячэрні Магілёў» у эканамічным судзе Менска 6 жніўня аспрэчыць рашэнне рэспубліканскай экспертнай камісіі па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці ў ёй прыкмет праяваў экстрэмізму.
Раней камісія ўгледзела прыкметы экстрэмізму ў двух матэрыялах выдання, у якіх ішла гаворка пра гвалт над ЛГБТ-людзьмі: «Лірычных пачуццяў нацягнутыя струны» і «У ва што выліваецца нецярпімасць да вычварэнцаў».
На падставе рашэння камісіі Ленінскі РАУС г. Магілёва пачаў адміністрацыйны працэс у дачыненні да газеты, які лагічна скончыўся судом. Ужо падчас працэсу ў судзе Ленінскага раёна юрыст выдання Станіслаў Леўчанка заявіў, што «Вячэрні Магілёў» абскарджвае рашэнне экспертнай камісіі ў эканамічным судзе г. Мінска. На падставе гэтага суддзя Аляксандр Бушкевіч часова прыпыніў разгляд справы ў магілёўскім судзе.
6 жніўня скаргу газеты ў Менску разгледзіць суддзя Алеся Касьянчык. Паседжанне прызначанае на 09:15 раніцы і пройдзе ў кабінеце 203.
А тым часам мы даведаліся ў магілёўцаў, як яны ставяцца да ЛГБТ. Іх адказы можна пачуць на гэтым аўдыё: