Адказалі на вашыя пытанні.
19 чэрвеня. Магілёў. Саша Райкан, Аляксей Колчын, Аляксандр Буракоў
Новы выпуск падкаста часопіса пра правы чалавека MSPRING.ONLINE і праваабарончай валанцёрскай каманды MAYDAY “Дарагая рэдакцыя” ужо даступны! Тэма выпуску – выбары-2020 і трэшак, які іх акружае.
З панядзелка мы збіралі вашы пытанні, каб потым даць слова нашым экспертам – доўгатэрміноваму назіральніку кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Аляксею Колчыну, дасведчанаму прэс-сакратару кампаніі “Права выбару” Аляксандру Буракову і рэдактару MSPRING.ONLINE Сашы Райкану. У падкасце вы пачуеце адказы на наступныя пытанні:
Ці ёсць сэнс назіраць за выбарамі-2020 з вуліцы?
Ці выгадна ўладам аб’яўляць надзвычайнае становішча з-зa COVID-19, каб «выратаваць» выбары?
Усё ідзе па звыклым сцэнары?
Галасаванне за межамі Рэспублікі Беларусь.
Ці можна фатаграфаваць і выкладваць у адкрыты доступ фота бюлетэня са сваім голасам.
Дзе варта праводзіць «Плошчу» – у Мінску ці ў рэгіёнах?
Ці ёсць сэнс удзельнічаць у праекце «Сумленныя людзі»?
Як фармуюцца участковыя выбарчыя камісіі?
Як не думаць аб дрэнным?
І іншыя.
Прыемнага праслухоўвання!