Ёсць час збіраць камяні, але лепш мы збярэм лішні дзесятак вашых выдатных пытанняў.
Праект “Дарагая рэдакцыя” – гэта падкаст-шоў, у якім сябры каманды часопіса аб правах чалавека MSPRING.ONLINE у аўдыёфармаце адказваюць на любыя вашы пытанні: ад “Што было раней – курыца ці яйка” да “Ці паглыне Расія Беларусь”.
Лягчэй за ўсё гэта зрабіць праз ананімную форму:
А таксама даслаць іх у паведамленні пабліка “Укантакце“, у паведамленні групы ў Facebook, у Twitter і нават Instagram.
Аўтару лепшага пытання рэдакцыя MSPRING.ONLINE ўжо прыгатавала сакрэтны падаруначак.
А тут можна паслухаць, чым скончыўся мінулы падкаст «Дарагая рэдакцыя».