На магілёўскай “хіміі” ён адбываў пакаранне з 29 снежня 2021 года.
Дзмітрый вяртаўся з паліклінікі без суправаджэння, саскочыў з маста і разбіўся.
Дзмітрый – жыхар Смаргоні, асуджаны на два гады “хіміі” за каментаванне паста Вольгі Карач. Яго абвінавацілі ў абразе супрацоўніка міліцыі (арт. 369 КК РБ).
Па версіі следства, напярэдадні леташніх выбараў, 21 чэрвеня 2020 года, у «Аднакласніках» на старонцы Вольгі Карач ён пакінуў каментар у адрас начальніка ганцавіцкага РАУС Віталя Куляшова, напісаўшы пад фота: “Лысае быдла, наш час набліжаецца. Хутка».
Пазней Следчы камітэт апублікаваў з відэа з апошнімі секундамі жыцця загінулага зняволенага магілёўскай ВУАТ Дзмітрыя Дудойця.
На кадрах відаць, што мужчына быў адзін і дастаткова доўгі час вырашаўся на адчайны крок. Чалавек, які падбег да яго, выратаваць Дудойця не паспеў.