Інфармацыя пра пасяджэнне з’явілася на сайце Вярхоўнага суда.
Магілёўскі абласны суд 22 ліпеня пачне разгляд крымінальнай справы ў адносінах да Алесі Сяргеенкі, жонкі былога палітвязня Максіма Сяргеенкі.
Сяргеенку абвінавачваюць у “садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці” (ч.1 арт. 361-4 і ч. 2 арт. 361-4 КК РБ). Па частцы 1 ёй пагражае ад 2 да 6 гадоў пазбаўлення волі, па частцы 2 – ад 3 да 7. Сутнасць абвінавачванняў невядомая. Працэс пройдзе ў закрытым рэжыме. Суддзёй будзе Ірына Ланчава, вядомая па палітычных прыгаворах іншым магілёўцам.
Алесю Сяргеенку затрымалі ў студзені 2024 года – за месяц да таго, як на волю выйшаў яе муж, былы палітвязень Максім Сяргеенка. Вядома, што ў сям’і двое непаўналетніх дзяцей.