«Шаленства пачалося».

5 ліпеня. Магілёў. Ігар Лазоўскі


Магілёўская газета у №53 вогненным словам прайшлася па футбольным чэмпіянаце свету, які праходзіць у Расіі.

У матэрыяле «Вялебныя айцы і праваслаўныя старцы а футболе»з падзагалоўкам «Шаленства пачалося»неназваны аўтар раскрытыкаваў тых, хто глядзіць матчы чэмпіянату:

«Калі святы Васіль Новы з вялікім гневам казаў пра тое, што хрысціяне глядзяць на конскія бегу, то што ён бы сказаў пра наш час, калі мільёны праваслаўных хрысціян, або на велізарных стадыёнах, або утаропіўшыся у «абраз звера» [тэлевізар] часам гучна крычучы і размахваючы рукамі, глядзяць, як 22 здаровых мужыка бегаюць па полі, займаючыся, строга кажучы, бессэнсоўнай справай», – абураецца аўтар тэксту.

У якасці маральнага аўтарытэту аўтар абапіраецца на жыцці святых і выступы ў СМІ служыцеляў царквы. Іх цытаты – адзіны аргумент супраць футбола і тых людзей, якія глядзяць матчы.

У канцы аўтар заклікае «не захапляцца гульнёй, прыдуманай д’яблам для таго, каб адцягнуць людзей ад Бога і пакаяння».

Адзначым, што 13 чэрвеня «Вячэрні Магілёў» апублікаваў цэлую паласу, прысвечаную чэмпіянату свету -2018, у тым ліку футбольны каляндар, каб сачыць за матчамі.