Аўтару лепшага пытання мы зараз павінны 10 пачкаў марозіва! Можна пачуць адказы і даслаць новыя.
“Дарагая рэдакцыя” у складзе Каці Івановай, Дзмітрыя Добрага і Сашы Райкана прадстаўляе другі падкаст, у якім каманда mspring.online адказвае на ўсе вашыя пытанні.
На гэтым тыдні нас абвінавачвалі ў віктымблэйдынге і сексізме (што?!), пыталіся пра тое, як ставяцца ў Магілёве да габрэяў, загадвалі паклікаць у падкаст Лёшу Гаўрыленка aka Жарабя, пыталіся, колькі трэба журналістаў, каб укруціць лямпачку.
А яшчэ абмеркавалі каштоўнасць Еўрапейскіх гульняў, цырк з новымі правіламі прызыву ў войска і нават трохі абаранілі «Вячэрні Магілёў» (але толькі крышачку).
У гэтым жыцці трэба слухаць маму і наш падкаст, таму чэкайце:
А яшчэ мы абяцалі прыз за лепшае пытанне – перамагло «Колькі трэба журналістаў, каб укруціць лямпачку». Паколькі ён прыйшоў на ананімную форму, просім аўтара звязацца з намі праз гэтую ж форму або ў сацсетках (Укантакце, Facebook, Twitter, Instagram), каб мы аддалі належнае: дзесяць пачкаў марозіва – тое, што трэба для гарачага лета.
Дарэчы, мы ўжо збіраем вашыя пытанні для наступнага падкаста. Дасылайце іх на гэтую форму і атрымлівайце свой прыз у наступны раз!