І ўсё гэта пад Pink Floyd на фоне пахавання Брэжнева.
12-ы, як подзвіг Геракла, эпізод падкаста «Дарагая рэдакцыя», у якім Саша Райкан і Аляксандр Буракоў абмяркоўваюць выбары і кандыдатаў, цытуюць “Вячэрні Магілёў”, узгадваюць, што адбываецца ў горадзе і многае іншае:
– Хто мае рацыю ў канфлікце палітыка Паўла Севярынца і ПЭН-цэнтра;
– Чаму дэпутат так калгасна адказаў магілёўскаму актывісту;
– Чаму не зарэгістравалі магілёўскіх эка-актывістаў;
– Чым добрыя старыя камуністы;
– Новая неверагодна наркоманская дзічына ад “Вячэрняга Магілёва”.
Эпізод можна паслухаць на Mixcloud:
Ці атрымаць асалоду ад яго на фоне пахавання Леаніда Ільіча Брэжнева ў Youtube
Лепшым выбралі пытанне пра Анатоля Глаза і Валадара Цурпанава – пераможца павінен нам напісаць на mspring.online@gmail.com. А яшчэ да гэтага часу свой выйгрыш не забраў пераможца двух папярэдніх падкастаў, які задаваў пытанне пра «беларуский» і «белорусский».
Новы спіс пытанняў можна накідаць сюды: