Адказалі на ўсе пытанні, што вы даслалі нам, у падкасце. Можна паслухаць (і даслаць новыя!).

Ух, ну вы і пастараліся з пытаннямі. Адразу 12 штук – і ні воднага простага. Таня Сарокіна і Саша Райкон ў падкасце “Дарагая рэдакцыя” пастараліся адказаць вам, перад кім пасля цыган і Pussy Riot яшчэ павінна папрасіць прабачэння Наталля Качанава, як падняць настрой у Магілёве, што здарылася з людзьмі, якія змагаліся за свае дамы на вул. Заслонава і Будаўнікоў, чаму Канстытуцыйны суд не адмяняе “тунеядский дэкрэт”, ці ёсць якія-небудзь поспехі ў праваабаронцаў у Магілёве, ці можна прыйсці на праваабарончы ларп, калі ты не карп, WTF? і на эратычнае пытанне пра каханне мужчын у турмах.

Усяго 22 хвіліны шчырай размовы – слухайце на любой зручнай для вас платформе!

Хочаце паслухаць адказы каманды MSPRING.ONLINE на сваі пытанні ў падкасце ў наступны раз? Шліце новыя пытанні ананімна на адмысловую форму:

І не ананімна – у прыватныя паведамленні ці ў каменты ў сацсетках:

Укантакце“, Facebook, Twitter, Instagram.

Наступны выпуск “Дарагой рэдакцыі” – у панядзелак, 1 ліпеня, у 12:05.

А аўтару самага лепшага, на наш погляд, пытання для наступнага падкаста мы ўручым невялікі падарунак!