Першая з двух адміністрацыйных спраў у дачыненні да праваабаронцы Валадара Цурпанава спынена.

Ленінскі РАУС па выніках разгляду справы аб адміністрацыйным правапарушэнні не угледзеў у дзеяннях праваабаронцы складу злачынства.

Нагадаем, праваабаронцу абвінавачвалі ў марным выкліку міліцыі пасля інцыдэнту ў гарадской пракуратуры на пачатку траўня. Цурпанаў хацеў аддаць сваю скаргу старэйшаму памочніку пракурора Віталю Маркаву ў ягоным кабінеце, у той час як Маркаў збіраўся выслухаць візіцёра ў фае ўстановы. Калі Цурпанаў запатрабаваў кнігу заўваг, дзяржслужачы ў адказ папрасіў паказаць пашпарт. Пасля непрацяглай спрэчкі праваабаронца выклікаў міліцыю, пасля чаго зрабіў запіс у кнізе заўваг, якую Маркаў ўсё ж такі прадаставіў незадоўга да прыходу супрацоўніка АУС. Праз нейкі час на Цурпанава склалі заяву аб адміністрацыйным парушэнні за марны выклік міліцыі.

Працэс доўжыўся амаль два месяцы. За гэты час праваабаронца падаў больш за дзесятак скаргаў і хадайніцтваў ў Ленінскі РАУС, пракуратуру і суд.

20 чэрвеня падпалкоўнік Калацілкін вынес рашэнне на карысць Цурпанава – справа спынена за адсутнасцю склада справапарушэння.