15 чэрвеня мы ў грамадскім цэнтры «Кола» правядзем вядомую гульню на тэму правоў чалавека. Лепшым гульцам – прызы!
“Праваабарончы Кракадзіл» – гэта гульня-пантаміма на аснове улюбенай мільёнамі людзей забавы.
15 чэрвеня ў грамадскім цэнтры «Кола» мы прапануем вам кучу паперак. Вы павінны выцягнуць адну. На ёй – слова. Менавіта гэтае слова вы павінны адлюстраваць толькі пры дапамозе рухаў і мімікі. Ніякіх гукаў!
Калі адзін з людзей у зале адгадвае, ён ідзе наступным цягнуць сваё слова. Хто адгадае больш за ўсё слоў, той атрымае ад нас невялікія прызы.
Здаецца, што будзе лёгка? Паспрабуйце патрэніравацца і паказаць, напрыклад, “дэмакратыю” ці “Канстытуцыю”.
Мы ўжо падрыхтавалі для вас дзесяткі слоў. Усе яны тычацца тэмы правоў чалавека, так што вы не толькі выдатна праведзяце час за «Праваабарончым Кракадзілам», але яшчэ і зможаце даведацца пра базавыя каштоўнасці кожнага з нас.
Ніякіх абмежаванняў па ўзросце і полу няма.
Удзел на 100% бясплатны.
Як бонус – чай, кава, пячэнькі і магчымасць пазнаёміцца з такімі жа класнымі людзьмі, што і вы.
ШТО: Гульня на тэму правоў чалавека «ПРАВААБАРОНЧЫ КРАКАДЗІЛ»
ДЗЕ: Грамадскі цэнтр «КОЛА», зав. Чкалава, 16.
КАЛІ: пятніца, 15 чэрвеня, пачатак а 18:30.
Хто ладзіць: сайт аб правах чалавека ў Магілёве mspring.online