Арганізатарам выставы выступіла Магілёўская епархія. Паводле аб’явы, прымусова даведацца пра «шляхетнасць і набожнасць расійскага імператара» прымушалі дзяцей з 7-9 класаў.
15 красавіка. Магілёў. Ігар Лазоўскі
Магіляўчанка Валянціна Крачкоўская апублікавала на сваёй старонцы ў «УКантакце» фатаграфію аб’явы пра гвалтоўны загон школьнікаў на выставу пра расійскага цара Мікалая II.
«Увага! Класным кіраўнікам 7–9 класаў арганізаваць з 5 па 14 красавіка наведанне выставы «Царская сям’я. Узыходжанне» на базе Магілёўскага абласнога музея імя П.В. Масленікава», – пазначана ў аб’яве.
Апроч гэтага, настаўнікі до 16 красавіка павінны адсправаздачыцца пра колькасць дзяцей, якія наведалі выставу перад намеснікам дырэктара па пазакласнай працы Ціханавай.
Мяркуючы па ўсім, гаворка ідзе пра сярэднюю школу №42 г. Магілёва. Чалавек, якую завуць Ганна Анатолеўна Ціханава сапраўды працуе ў гэтай навучальнай установе намдырэктара па пазакласнай працы.
Іранічна, што выстава, на якую заганялі дзяцей, заклікана паказаць «шляхетнасць і набожнасць, высокае каханне і шчаслівае сямейнае жыццё апошняга расійскага імператара». Арганізатарам выступіла Магілёўская епархія.