У шклоўскай ПК-17 адсвяткавалі 23 лютага дадатковымі званкамі для “актывістаў”.
Адміністрацыя шклоўскай папраўчай калоніі №17 зноў па-свойму адсвяткавала “Дзень абаронцы айчыны”. З разліку “заўгас” плюс 10 чалавек з атрада (тыя, хто супрацоўнічаюць з адміністрацыяй)” асуджаным было дазволена ажыццявіць дадатковы званок родным. Пры гэтым, ці служыў зняволены ў войску, ці не, ролі не гуляла.
“Заўгасам”, як правіла, прызначаюць асуджанага з вялікім тэрмінам пазбаўлення волі, які абавязаны дакладваць начальству аб паводзінах іншых асуджаных у атрадзе. Кожную святочную дату такім чынам адміністрацыя ПК-17 заахвочвае тых, хто пагадзіўся выканаць любое распараджэнне начальства.