Як стала вядома MSPRING.MEDIA, начальнік медыцынскай часткі бабруйскай калоніі Дар’я Ласкаўнёва, верагодна, больш не працуе на ранейшым месцы.

Паводле інфармацыі крыніцы, якую пакуль не ўдалося ні пацвердзіць, ні абвергнуць, экс-начмед калоніі маёр унутранай службы Дар’я Ласкаўнёва звольнілася пасля таго, як на волю выйшаў блогер з Гродна Вадзім Ярмашук (“Vadimati”) і даў інтэрв’ю СМІ.

Блогер распавёў аб набытай у зняволенні меланоме, віну за якую ўсклаў на Ласкаўнёву.

Акрамя гэтага, па дадзеных ініцыятывы BELPOL, Ласкаўнёва Дар’я Пятроўнаў парушэнне ўсіх нормаў не праводзіла абследавання стану здароўя палітычных зняволеных, якія маюць патрэбу ў медыцынскай дапамозе і лячэнні, тым самым дазваляючы кіраўніцтву калоніі прыцягваць палітвязняў да цяжкай фізічнай працы, а таксама змяшчаць іх у штрафны ізалятар (ШЫЗА)“.

Photo – belpol.pro

Сама Ласкаўнёва з’яўляецца ўраджэнкай Расійскай Федэрацыі, беларускае грамадзянства яна атрымала ў 2009 годзе. Ужо ў 2010 яна пачала працаваць у ПК-2. Усяго толькі за сем гадоў яна паднялася ў званні з лейтэнанта да маёра.

Вядома, што яе муж таксама служыць у сістэме ДВП Рэспублікі Беларусь, у выхаваўчай калоніі №2 (там утрымліваюцца асобы, асуджаныя да паўналецця).