Гісторыя з цыклу публікацый #БезПраваНаРасправу.
Разам з праваабарончым цэнтрам “Вясна” мы працягваем публікаваць гісторыі пра тое, як беларусы сутыкаюцца са здзекаваннямі і лаянкай з боку работнікаў праваахоўных органаў. Усе гэтыя гісторыі рэальныя.
І, што самае сумнае, заўтра на месцы ахвяр можаце апынуцца вы, вашы блізкія, знаёмыя або сябры.
Нажаль, нешматлікія з пацярпелых вырашаюцца дамагацца пакарання сваіх крыўднікаў. Злачынцы застаюцца пры заробках і пагонах. А людзі – неабароненымі ад міліцэйскага гвалту.
Праект #БезПраваНаРасправу закліканы зламаць сцяну маўчання, страху і беззаконня і паказаць, што катаванням і жорсткім відам абыходжання можна і трэба супрацьстаяць.
Сёння – гісторыя дзяўчыны Варвары, якая паплацілася за званок у МНС.