Што перажыў Павел Высоцкі?
Разам з праваабарончым цэнтрам “Вясна” мы публікуем гісторыі пра тое, як беларусы сутыкаюцца са здзекаваннямі і лаянкай з боку работнікаў праваахоўных органаў. Усе гэтыя гісторыі рэальныя.
На жаль, нешматлікія з пацярпелых вырашаюцца дамагацца пакарання сваіх крыўднікаў. Злачынцы застаюцца пры заробках і пагонах. А людзі – неабароненымі ад міліцэйскага гвалту.
Праект # БезПраваНаРасправу закліканы зламаць сцяну маўчання, страху і беззаконня і паказаць, што катаванням і жорсткім відам абыходжання можна і трэба супрацьстаяць.
Сёння – гісторыя Паўла Высоцкага і яго бацькі Івана.