Кіроўцу Аляксею Кузьміну далі штраф за чырвоную палоску і пагоню.
19 красавіка. Магілёў. Ігар Лазоўскі
19 красавіка ў ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама адбыўся разгляд справы магілёўца Аляксея Кузьміна. Нагадаем, у дачыненні да яго супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі склалі пратакол па арт. 193.14 ПДР за налепку, якая не адпавядае спісу дазволеных, – у маладога чалавека на заднім шкле аўто красуецца налепка BY на бел-чырвона-белым фоне з “Пагоняй”. На думку міліцыі, дазволена толькі чорна-белая расфарбоўка.
Па выніках разгляду справы Кузьміну далі штраф у палову базавай велічыні – 11 рублёў 50 капеек.
Магілёвец з такім вердыктам не згодны і збіраецца яго абскарджваць.