Спалохаліся?

9 ліпеня. Магілёў. Алесь Святліцкі


З сайта «Вечернего Магілёва» зніклі два матэрыялы – «Лірычных пачуццяў нацягнутыя струны» і «У ва што выліваецца нецярпімасць да вычварэнцаў». Раней экспертная камісія пры Міністэрстве інфармацыі знайшла прыкметы экстрэмізму ў гэтых артыкулах.

На аснове рашэння камісіі Ленінскі РАУС пачаў адміністрацыйны працэс у дачыненні да газеты па артыкуле 17.11 КаАП. 8 ліпеня адбылося першае паседжанне, пра якое падрабязней можна даведацца вось тут:

Як адзначае праваабаронца Аляксандр Буракоў, матэрыялы заставаліся на сайце доўгі час пасля таго, як стала вядома пра прэтэнзіі Міністэрства інфармацыі да газеты:

– Магу памыляцца, але, па-мойму, матэрыялы выдалілі напярэдадні суду, нават не дачакаўшыся рашэння суддзі Аляксандра Бушкевіча. З гэтага можна зрабіць выснову, што рэдакцыя, нават нягледзячы на ​​ўсе свае довады падчас працэсу, разумее, што палку ў матэрыялах яны перагнулі і вырашылі адступіцца, – лічыць праваабаронца.

У матэрыяле «У ва што выліваецца нецярпімасць да вычварэнцаў» аўтар Аляксандр С. шкадаваў аб жорсткім прысудзе для чалавека, які збіў гея, а таксама прыраўняў ЛГБТ да педафілаў.

У артыкуле «Лірычных пачуццяў нацягнутыя струны» гэтага ж аўтара з распавядаецца гісторыя збіцця гея ў Слаўгарадскім раёне.

На дадзены момант па электронных адрасах, дзе раней былі размешчаны артыкулы, засталася толькі форма для каментароў. Тэксты даступныя ў кэшы вэб-архіва.