Палітзняволенага быхаўчаніна Арцёма Антонава накіравалі адбываць пакаранне ў ПК-22.
Па інфармацыі MM, сына пісьменніка-фантаста, аўтара кніг сусвету «Метро 2033» і журналіста Сяргея Антонава – Арцёма Антонава – накіравалі ў папраўчую калонію №22 “Ваўчыныя норы” (Івацэвіцкі раён).
Нагадаем, Арцём Антонаў быў затрыманы ў сярэдзіне снежня 2023 года ў Быхаве. Спачатку мужчыну ўзялі па адміністрацыйнай справе. Потым дома ў сына пісьменніка прайшоў вобшук, была канфіскавана тэхніка, а самаму Арцёму Антонаву прад’явілі абвінавачванне за «абразу Аляксандра Лукашэнкі» (арт. 368 КК РБ). 19 красавіка суд Быхаўскага раёна прыгаварыў Антонава да 1 года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў ўмовах агульнага рэжыму.
У ліпені 2024 года Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ўключыла Арцёма Антонава ў так званы «Пералік асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці».
Праваабарончай супольнасцю Беларусі Арцём Антонаў прызнаны палітзняволеным.