Напэўна, менавіта так выглядае пісьменная маладзёжная палітыка.

1 кастрычніка. Бабруйск. Алесь Святліцкі / На фота – Аляксандр Атрохаў, tribunapracy.by


27 верасня ў сетку злілі аўдыёзапіс размовы двух чалавек. Па заяве аўтара роліка, адзін з іх – дырэктар ААТ «Неўскі-Агра» (фактычна гэта – калгас) Аляксандр Атрохаў. Другі – малады спецыяліст, які трапіў у «Неўскі-Агра» на адпрацоўку па мэтавым накіраванні.

Хлопец застаўся без жылля, паколькі з кватэры, якую ён здымаў, яго выселілі гаспадары. Пасля гэтага ён звярнуўся па дапамогу да дырэктара прадпрыемства, які адмовіў яму.

У адказ на гэта юнак наведаў Бабруйскі райвыканкам, але дапамогі там таксама не знайшоў. Даведаўшыся пра паход маладога спецыяліста на прыём да чыноўнікаў, дырэктар калгасу Аляксандр Атрохаў відавочна не ўзрадаваўся.

На аўдыё зафіксавана, як мяркуецца, іх перамова, у якой Атрохаў зусім не саромеецца ў выразах:

– Ходзіш, б..ць, як пудзіла, ты сябе ў люстэрка бачыў? На цябе брыдка глядзець, б.я. Спецыяліст… Гэта маё меркаванне. Маё меркаванне! Ходзіць як індык які, нах.й. Ідзі, працуй, нах.й, каб я цябе не бачыў. Я табе зраблю так, што х.й куды ўладкуешся! Разумееш, бл.ць? Загад падпішу, што ты валодаў них.я нічым! З-за гэтага запісу ў працоўнай кніжцы будзеш, бл.ць, пастухом працаваць! Вось я цябе прашу па-чалавечы – значыць пиз.уй, каб я цябе не бачыў, адсюль. Ён мне нервы ірваць будзе, бл.ць. Зараз камісія паглядзіць, праверыць, што ты там робіш, бл.ць. Адно лай.о, бл.ць. Х.й ведае што, бл.ць!

Калі дапусціць, што ўся прадстаўленая інфармацыя сапраўдная, у хлопца, па заканадаўстве, сапраўды ёсць права на прадастаўленне жылля з боку прадпрыемства.

Цікава, што ў ліпені гэтага года мясцовая раённая газета «Трыбуна працы» заявіла, што «на працягу апошніх гадоў колькасць работнікаў гаспадаркі заўважна скарацілася», а сам «Неўскі-Агра» «перажывае не лепшыя часы».