У некаторых папраўчых калоніях адміністрацыя загаварыла пра амністыю для ліквідатараў і пацярпелых ад наступстваў аварыі на ЧАЭС.
Сваякам асуджаных рэкамендуюць даслаць усе наяўныя дакументы, якія пацвярджаюць, што асуджаны мае статус пацярпелага ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
У красавіку спаўняецца 40 гадоў з моманту аварыі. Нібыта да гэтай даты рыхтуецца амністыя. Аднак ці будзе яна даведзена да рэальнага рашэння, пакуль незразумела. Адзначым, што падобныя чуткі ходзяць па калоніях штогод, аднак на гэты раз родныя зняволеных сапраўды накіроўваюць пакеты дакументаў у адрас кіраўнікоў папраўчых устаноў.