Шмат здымкаў вялікага аб’яднанага пікету, які прымеркавалі да Дня незалежнасці.
27 ліпеня. Магілёў. Алесь Святліцкі. Усе фота – mspring.online
Каб адзначыць дзень прыняцця Дэкларацыі аб незалежнасці Беларусі, прадстаўнікі БНФ “Адраджэнне”, АГП, БХД і БСДП (Грамада) вырашылі сабрацца ў адным месцы ў цэнтры Магілёва, каб напомніць мінакам, калі ж святкуецца сапраўдны дзень абвяшчэння суверэнітэта. Пад бел-чырвона-белымі сцягамі ўдзельнікі збіралі подпісы за вылучэнцаў у кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і размаўлялі з людзьмі. Усё мерапрыемства заняла каля дзьвух гадзін.
ДАВЕДКА: 27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Саветам БССР была прынята Дэкларацыя Вярхоўнага Савета «Аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі». У Дэкларацыі было заяўлена аб вяршэнстве на тэрыторыі рэспублікі Канстытуцыі БССР і яе законаў. З 1991 па 1996 год менавіта 27 ліпеня святкавалася як Дзень Незалежнасці Беларусі.
Кіраўнік магілёўская суполкі БНФ “Адраджэнне” Валянціна Шчэтнікава разам з магілёўскім кіраўніком “Маладых Хрысціянскіх дэмакратаў” Андрэем Бодзілевым усталёўваюць нацыянальны беларускі сцяг.
Чатыры пікеты за вылучэнцаў у кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў – Уладзіміра Шанцава, Сяргея Смалякова, Аляксея Кірыенку (АГП) і Зміцера Салаўёва (БНФ “Адраджэнне”).
Непадалек таксама стаялі пікеты за Алега Аксёнава (БХД) і Андрэя Бодзілева (МХД). Хрысціянскія дэмакраты таксама распаўсюджвалі ўлёткі.
Намеснік старшыні БСДП (Грамада) Ігар Барысаў (у чырвоным) разам з кіраўніком АГП па Магілёўскай вобласці Уладзімірам Шанцавым (у белым) і сябрам “Грамады” Мікалаем Залозным.