Аляксей Колчын, Барыс Бухель і Аляксандр Буракоў просяць прыняць меры па рэабілітацыі і вызваленні адміністрацыйна арыштаваных і аштрафаваных за акцыі пратэстаў супраць Дэкрэта №3. І ня толькі.

22 сакавіка. Магілёў. Аляксей Колчын. Барыс Бухель. Аляксандр Буракоў. На фота – Аляксей Колчын спрабуе трапіць у прыёмную дэпутата.


Праваабаронцы накіравалі друкаваны асобнік звароту ў прыёмную дэпутата ў МДУ ім. А.А. Куляшова, а таксама прадублявалі тэкст праз электронную форму сайту Палаты прадстаўнікоў.

Аляксей Колчын і Аляксандр Буракоў адзначылі, што трапіць у саму прыёмную не атрымалася – адзін з памочнікаў дэпутата знаходзіцца, па іх словах, на бальнічным, другі быў у рабочай камандзіроўцы. Зварот прыняла супрацоўніца ВНУ, якая абяцала перадаць яго непасрэдна ў прыёмную Ігара Марзалюка. Акрамя таго, тэкст адкрытага калектыўнага звароту і дадатку ў выглядзе відэафрагмента публікуе наш сайт.