Роўна год таму мы далучылася да Балонскага працэсу і ў Беларусі пачаліся пэўныя рэформы, але ці так ўсё празрыста і відавочна?
Што чакае беларускую адукацыю ў будучым, як студэнтам можа дапамагчы Дэкларацыя правоў студэнтаў і, самае галоўнае, што трэба рабіць студэнтам, каб паспрыяць рэформам. Толькі цікавая і карысная інфармацыя, жывыя гісторыі і інсайд.
Тры пытання лекцыі:
1. Як рэфармуецца вышэйшая адукацыя?
2. Што такое Дэкларацыя правоў студэнтаў?
3. Чаму студэнты павінны быць рухавіком зменаў?
У якасці лектара выступае Яўген Міхасюк. Студэнт Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта з чатырохгадовым вопытам студэнцкага актывізму. Старшыня Задзіночання Беларускіх Студэнтаў. Прадстаўнік студэнтаў у кансультатыўнай групе Балонскага працэсу.
Удзел цалкам безкаштоўны, але неабходна рэгістрацыя.
Колькасць месцаў абмежавана.
Зарэгістравацца можна далей па форме.
Дзе? “Цэнтр Кола” зав. Чкалава 16
Калі? 4 чэрвеня (субота)
Час? З 18 да 20