Магілёўскія праваабаронцы раскажуць, як лепш паводзіць сябе падчас хвалі адміністрацыйных арыштаў і штрафаў.
Пасля двух акцый пратэсту ў Магілёве штрафы і адміністрацыйныя арышты атрымалі каля дзясятка чалавек. Першыя сядзельцы вызваляцца з мясцовага ІЧУ толькі 28 сакавіка. Усяго па краіне ў выніку адміністрацыйнага пераследу пацярпела больш за дзвесце чалавек. І, мяркуючы па ўсім, гэта не канец.
Беларускія ўлады вярнуліся да практыкі нейтралізацыі палітычных і грамадскіх актывістаў шляхам затрымання і наступнага суда, у выніку якога чалавек альбо выпадае на паўмесяца з грамадскай дзейнасці, альбо заняты пагашэннем вялікага штрафу. Прычым часцяком актывісты самі палягчаюць працу міліцыі і судам, здзяйсняючы неабавязковыя памылкі.
Пара перастаць іх рабіць.
Магілёўскія праваабаронцы і рэдакцыя праваабарончага сайта mspring.online аб’яўляе аб вялікай лекцыі-кансультацыі «Як паводзіць сябе з міліцыяй, у судах і ІЧУ», якая адбудзецца ў пятніцу, 24 сакавіка, у 17:30 у грамадскім цэнтры «Кола» (зав. Чкалава , 16).
Пра што мы пагаварым:
Як паводзіць сябе пры затрыманні?
Што рабіць пасля дастаўкі ў раённы аддзел міліцыі?
На што трэба звярнуць увагу пры складанні пратаколаў?
Якія правы мае затрыманы ў ізалятары часовага ўтрымання?
Як абараняць сябе ў судзе?
…і многія іншыя пытанні.
Працягласць лекцыі-кансультацыі – 3 гадзіны 30 хвілін.
ШТО: лекцыя “Як паводзіць сябе з міліцыяй, у судах і ІЧУ».
ДЗЕ: грамадскі цэнтр «Кола», зав. Чкалава, 16.
КАЛІ: пятніца, 24 сакавіка, 17:30.