Беларуская арганізацыя студэнцкага самакіравання арганізуе сустрэчу з магілёўскімі студэнтамі, каб яны змаглі адстаяць сваё права на годную працу пасля ВНУ.
Каманда экспертаў БАСС дапаможа падрыхтавацца да працэсу размеркавання, а таксама даведацца пра правы маладога спецыяліста і магчымым пераразмеркаванні.
На семінары студэнты даведаюцца асновы заканадаўства аб размеркаванні, разгледзяць самыя актуальныя кейсы і рэальныя гісторыі размеркавання, а таксама змогуць атрымаць юрыдычную кансультацыю па ўсім неабходным пытаннях.
Удзел у мерапрыемстве бясплатны!
Для ўдзелу трэба зарэгістравацца на сайце.
16 кастрычніка. Магілёў. Грамадскі цэнтр «Кола». 14.00.