Прычым за шасцідзённы працоўны тыдзень.

25 красавіка. Магілёў. Ігар Лазоўскі


Раман Мішчанка быў адным з заяўнікаў пратэстнай акцыі 1 траўня на плошчы Леніна. У заяве ў гарвыканкам, які яны накіравалі разам з актывістам Аляксандрам Царуком, Мішчанка пазначыў, што з’яўляецца беспрацоўным. Гэта было адной з прычын, чаму малады чалавек хацеў правесці мітынг супраць Дэкрэта №3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства». Улады адмовілі Мішчанка і Царук ў санкцыі на мітынг, аднак прапанавалі нешта наўзамен:

– Пару дзён таму патэлефанавалі з гарвыканкаму, праўда не сказалі, з якога аддзела. Сказалі, што цяпер яны спрабуюць усіх працаўладкаваць і спыталі мяне, ці не хачу я пайсці грузчыкам за 110 рублёў у месяц. Шасцідзённы працоўны тыдзень. Далей я неяк і слухаць асабліва не стаў, – падзяліўся ўражаннямі Раман Мішчанка.

Па словах хлопца, такая прапанова – здзек над беспрацоўнымі.

– У месяц нават на ежу больш ідзе. Тым больш працаваць шэсць дзён. Мінімальны заробак у Беларусі больш, чым яны прапанавалі. Смешна і сумна адначасова.

Нагадаем, што нягледзячы на ​​адмову ўладаў, Царук і Мішчанка ўсё роўна плануюць правесці мітынг 1 траўня на плошчы Леніна. Акрамя заклікаў адмяніць Дэкрэт №3, актывісты хочуць прыцягнуць увагу да дрэннага стану эканомікі, адсутнасці сапраўдных выбараў і сацыяльных праблемаў.