Мы пакажам, наколькі гэта дзіка – забіваць.

Сайт аб правах чалавека ў Магілёве mspring.online і грамадскі цэнтр “Кола” запрашаюць у аўторак, 10 кастрычніка, паглядзець кіно пра важнае.

Пабіванне камянямі Сарайи М“. – драма, заснаваная на рэальных падзеях, якія адбыліся ў Іране ў сярэдзіне 80-х гадоў. Гэтая гісторыя не столькі пра смерць, колькі пра жорсткасць ўсеагульнага жадання “справядлівай кары” і антычалавечнасць некаторых традыцыйных сістэм каштоўнасцяў.

Фільм атрымаў каля дзясятка міжнародных узнагарод, а таксама мае рэйтынг 8 з 10 на iMDb і 8,1 з 10 на “Кинопоиске”.

Пасля фільма – дыскусія пра смяротнае пакаранне, у тым ліку і на аснове апошніх рэзанансных прысудаў у Рэспубліцы Беларусь.

Чай і печыва – будуць.

Паказ фільма прымеркаваны да Сусветнага Дня супраць смяротнага пакарання 10 кастрычніка.

Пачатак – 18: 30 у грамадскім цэнтры “Кола” па адрасе: зав. Чкалава, 16.

Кантакты: vk.com/mspring.online, fb.com/mspring.online, +375 29 302 27 43