Пры гэтым на канверце, у якім знаходзіўся адказ, стаіць адзнака аб тым, што ён быў кімсьці ўскрыты.
8 кастрычніка 2014 года суд Ленінскага раёна Магілёва прызнаў Алеся Буракова вінаватым па адміністратыўным артыкуле за незаконны выраб прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі, а менавіта матэрыялу “Тропой контрабандиста: работают ли российские санкции в приграничье?”, які быў размешчаны 25 жніўня 2014 года на сайце нямецкага радыё “Deutsche Welle”. За гэта яго аштрафавалі на 6 мільёнаў рублёў.
Журналіст-фрылансер спрабаваў абскарджваць пастанову суда Ленінскага раёна ў абласным судзе, у тым ліку і праз старшыню, і ў Вярхоўным Судзе, але дзяржаўныя інстанцыі не сталі на бок Буракова. Пасля гэтага ён вырашыў звярнуцца ў Камітэт па Правах чалавека ААН. 28 лiпеня журналіст адправіў сваю скаргу разам з дадаткамі, якіх атрымалася больш за 30 лістоў. Падрыхтаваць яе яму дапамаглі праваабаронцы Барыс Бухель і Леанід Судаленка.
У адказе за подпісам кіраўніка аддзела кантактаў Камітэта па Правах чалавека Ібрагіма Саламы пазначана, што скарга Буракова зарэгістравана. Пры гэтым яе копія даслана прадстаўнікам дзяржавы, каб яны таксама маглі падрыхтаваць свае заўвагі ды адказы.
Адзначым, што скарга звычайна разглядаецца КПЧ ААН на працягу 1-2 год.