На мемарыяле Вялікай айчыннай вайны з’явіўся танк, які зрабілі толькі ў канцы 60-х.
8 жніўня. Магілёў. Ігар Лазоўскі. Здымак – vk.com/thisismogilevbaby
Фота, на якім бачны Т-72, з’явілася ў сацсетцы «Вконтакте» 8 жніўня. Раней на Буйніцкім полі стаялі толькі мадэлі баявой тэхнікі, якія ўдзельнічалі ў Другой сусветнай вайне, у прыватнасці – у бітве за Магілёў у 1941 годзе.
Раней ніякай інфармацыі аб з’яўленні новага танка на тэрыторыі мэмарыялу ў афіцыйных СМІ не з’яўлялася.
Т-72 «Урал» — асноўны баявы танк вытворчасці СССР. Самы масавы асноўны баявы танк другога пакалення. На ўзбраенні войска СССР з 1973 года. Т-72 распрацоўваўся і вырабляўся Уралвагонзаводам у Ніжнім Тагіле. Галоўны канструктар машыны — В. Н. Венедыктаў. Т-72 знаходзіцца на ўзбраенні краін СНД, экспартаваўся ў краіны Варшаўскай дамовы, Фінляндыю, Індыю, Іран, Ірак, Сірыю.