Старшыня сацыял-дэмакратычнай партыі Грамада Ігар Барысаў папрасіў памяняць шыльды на ўездзе ў Магілёў.

20 верасня. Магілёў. Алесь Святліцкі


Лідэр БСДП (Грамада) звярнуўся да старшыні магілёўскага гарвыканкама Уладзіміру Цумареву, каб дамагчыся ліквідацыі рускамоўных дороджных знакаў і шыльдаў:

Галоўным уездам у Магілёў лічыцца ўезд з боку Мінска. На ўездзе ўжо з’явілася трыўмфальная арка ў гонар 750-годдзя Магілёва, аднак па ўсёй вуліцы ўсталяваныя рускамоўныя дарожныя знакі з назвамі вуліцы, – абураецца Барысаў.

Паводле яго слоў, Магілёўскі аблвыканкам ужо даваў рэкамендацыю гарадскім уладам выкарыстоўваць на дарожных знаках беларускую мову, аднак да яе не прыслухаліся. Нават на ўязных знаках па Менскай шашы «Магілёў» напісаны па-расейску.

– Ствараецца ўражанне, што шыльды на рускай мове вывешываліся акурат да прыезда Ўладзіміра Пуціна, каб паказаць яму, што Магілёў – рускі горад, – кажа старшыня БСДП (Грамада).

Ігар Барысаў папрасіў замяніць рускамоўныя знакі на беларуския і такім чынам паказаць, што «Магілёў – беларускі горад з яго багаццем беларускай мовай і самабытнай еўрапейскай культурай».