Мне прыйшлося сціраць абрэвіятуру “А.У.Е. “На сцяне ва ўласным пад’ездзе. Падобна на тое, што яе намалявалі навучэнцы школ №4 або №23, якія знаходзяцца побач з домам.
31 студзеня. Магілёў. Саша Мінько. Усе фота: скрыншоты з сацыяльных сетак.
АУЕ! Да здзіўлення настаўнікаў, вокліч выкрыкваюць і школьнікі на перапынках. Як правіла, дарослыя ўспрымаюць гэта за аналаг ненарматыўнай-лексічнай канструкцыі. Але ўсё значна складаней. АУЕ/А.У.Е. (рус) расшыфроўваецца, як «арестантское уркаганское единство» альбо «арестантский уклад един». Гэтая назва нефармальнай субкультуры падлеткаў, якія цікавяцца крымінальнай рамантыкай. Рух нарадзіўся ў Расіі, як мяркуецца, у 2011 годзе і з тых часоў захоплівае ўсё новыя тэрыторыі ў Расіі. Каб зразумець маштаб праблемы, дастаткова сказаць, што па гэтай тэме прайшліся найбольш папулярныя расейскія СМІ – «Новая газета» і «Медуза».
У чым праблема?
Восем гадоў таму ў адным з гарадкоў Забайкалля падлеткі з шчасных сем’яў ва ўзросце ад пятнаццаці год здзейсьнілі налёт на склад. Калі іх злавілі, яны прызналіся, што «проста жывуць па «вараўскіх паняццях» расійскага крымінальнага асяроддзя.
Ужо ў чэрвені 2016 года адказны сакратар Савета пры прэзідэнце Расіі па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека Яна Лантратава паведаміла, што моладзевы крыміналізаваны рух АУЕ ўзялў пад свой кантроль навучальныя ўстановы ў 18 рэгіёнах Расіі. Яшчэ праз год у Дзярждуму РФ быў унесены законапраект аб забароне прапаганды злачынных каштоўнасцяў і крымінальнага ладу жыцця.
Небяспека ўжо побач
Роўна год таму гучнае забойства ускалыхнула параўнальна блізкі да нас геаграфічна Смаленск. Следчыя высветлілі, што на працягу двух гадоў банда непоўналетніх тэрарызавала горад. І, як мінімум, двое хлопцаў з яе складу цікавіліся культурай АУЕ.
Падобна на тое, Беларусі гэта таксама не ўжо не чужое. Жыццё ў адзінай медыйнай прасторы з Расеяй, на жаль, прыносіць свой плён. Вось, напрыклад, як выглядае цалкам сабе беспраблемна працуючая старонка бабруйскай выхаваўча-папраўчай калоніі для непаўналетніх №2.
«АУЕ», Жыццё Варам, Ход людскаму », – гэта пэўныя сімвалы. У бабруйскай калоніі для непоўналетніх ўтрымліваецца каля 100 падлеткаў, асуджаных па артыкуле 328 КК за незаконны абарот наркотыкаў. Па дасягненні паўналецця шмат хто з іх стаіць перад выбарам – застацца на «малалетцы» да канца тэрміну альбо з’ехаць на дарослую «зону».
Каб другі варыянт стаў рэальнасцю, трэба наўмысна здзейсніць якое-небудзь правапарушэнне – у гэтым выпадку «па паняццях» асуджаны павінен быць добра прыняты ў папраўчай установе для дарослых. Учорашнія школьнікі з дастаткова шчасных сем’яў праз год знаходжання ў бабруйскай выхаваўчай калоніі вырашаюцца на крымінальныя подзвігі па «вараўскіх законах». Пра гэта распавяла маці аднаго з іх – вырашыўшыся на парушэнне рэжыму, хлопец страціў права на чарговае спатканне з бацькамі тэрмінам на паўгады. Дарэчы, крымінальная рамантыка прыцягвае і простых абывацеляў. Відэа «АУЕўшыя дзеці» распаўсюджваецца праз сацыяльную сетку «Аднакласнікі».
У Расіі чальцы злачынных аб’яднанняў, якія адносяць сябе да АУЕ, імкнуцца ўсталёўваць у навучальных установах свае парадкі і пагрозамі збіраюць з дзяцей грошы ў «вараўскі абшчак». Тых, хто адмаўляецца плаціць, спрабуюць аб’яўляць людзьмі з нізкім статусам і ўсталёўваюць для іх асобныя парты «апушчаных», ужываючы розныя спосабы запалохвання. Чальцы АУЕ таксама ствараюць суполкі ў сацыяльных сетках, на якія падпісваюцца сотні тысяч чалавек. У Беларусі іх поспехі не такія вялікія, але і адмысловай працы знайсці такія супольнасці не складае:
У гурта пад дэвізам «Смерць мянтам, жыццё злодзеям» ёсць нават працуючая спасылка на кантактную асобу. Её з’яўляецца, мяркуючы па профілю, гамяльчанін.
Дарэчы, праблема сегрэгацыі людзей «па паняццях» у беларускіх турмах больш чым рэальная. Хоць афіцыйныя адміністрацыі папраўчых устаноў адмаўляюць наяўнасць «турэмных (зладзейскіх) парадкаў», яны там ёсць. Самы гучны прыклад – сітуацыя з праваабаронцам Міхаілам Жамчужным, на якога спрабуюць ціснуць, у тым ліку, падобнымі метадамі. Больш падрабязна пра тое, як падкінутая шакаладка можа сапсаваць жыццё ў зняволенні, вы можаце прачытаць тут: