Шэраг беларускіх калоній 31 снежня прадаставілі асуджаным паслугу віншавання дзяцей вязняў з Дзедам Марозам.
У Магілёўскай вобласці з самай раніцы асуджаныя з ліку тых, хто супрацоўнічае з адміністрацыяй шклоўскай ПК-17, змаглі здзейсніць відэазванок разам з Дзедам Марозам. Такая ж паслуга даступная і ў бабруйскай ПК-2.
Аднак у той жа час сваякі асуджаных занепакоеныя тым, што адміністрацыя папраўчых устаноў не забірае своечасова з пошты пасылкі для асуджаных. Так, супрацоўнікі бабруйскай пошты патлумачылі, што, відаць, у сувязі са святамі паштовыя адпраўленні, адрасаваныя калоніі, затрымаліся ў аддзяленні. Прычына ў тым, што з калоніі проста не прыехала машына.