Намеснік пракурора Магілёўскай вобласці з’ездзіў у бабруйскую калонію – і там «ніякіх скаргаў».
Намеснік пракурора Магілёўскай вобласці Андрэй Волкаў прыехаў у бабруйскую ПК-2, дзе правёў асабісты прыём асуджаных. На прыёме пабывалі ўсяго 5 чалавек, якіх цікавілі пытанні амністыі і іх прысудаў.
Як адзначае ведамства, ніякіх скаргаў на ўмовы ўтрымання, медыцынскую дапамогу і матэрыяльна-бытавое забеспячэнне «не паступала».
Папраўчая калонія № 2 г.Бабруйска – пенітэнцыярная ўстанова, у якой утрымліваюцца асобы, якія ўпершыню адбываюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі.