Ішоў да дзяўчыны – і мяне збіла міліцыя. Гісторыя магілёўскага трэша ВІДЭА

“Пры мне ў міліцыі білі непаўналетняга”.

Аляксандр Ісачанка, як і тысячы іншых беларусаў, трапіў пад каток міліцэйскіх рэпрэсій. 11 жніўня ў Магілёве ён ішоў на сустрэчу з дзяўчынай па вуліцы Чалюскінцаў.

Раптам каля яго спыніўся сіні мікрааўтобус, з якога выскачылі людзі ў чорнай вопратцы, скруцілі і запіхнулі ў аўто.

З гэтага моманту пачалася жэсць. Яго білі кулаком у аўто, потым збілі ў Ленінскім РАУС. Па словах Аляксандра, білі так моцна, што наварочваліся слёзы на вачах. Ён кажа, што некаторых у РАУС збівалі да такой ступені, што дарослыя людзі мачыліся пад сябе.

Ад самога Аляксандра патрабавалі прызнаць віну ва ўдзеле ў “несанкцыянаваным мітынгу”. У адваротным выпадку яму пагражалі 1,5 гадамі турмы. Падрабязнасці – у відэа часопіса аб правах чалавека MSPRING.ONLINE і валанцёрскай каманды MAYDAY.