Акцыя мае “выхаваўча-патрыятычны характар”.
З раніцы ў пятніцу, 3 ліпеня, асуджаныя, якія адбываюць тэрмін у шклоўскай папраўчай калоніі №17, паводле распараджэння начальніка, тэлефанавалі сваім сваякам, каб павіншаваць іх з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. . Кожнаму вязню былі абяцаныя 5 хвілін размовы па-за графікам паводле Крымінальна-выканаўчана кодэксу.
У адказ сваякі пішуць водгукі і віншаванні на адрас калоніі, у якіх дзякуюць начальству.
Нагадаем, напачатку 2025 года ў шклоўскай ПК-17 памёр палітвязень Валянцін Штэрмер, а 21 траўня 2021 года ў ёй жа загінуў палітычны актывіст Вітольд Ашурак, у памяць пра якога беларускія праваабаронцы абвясцілі 21 траўня Днём палітвязня. Начальнік ПК-17 Аляксандр Карніенка са жніўня 2023 года знаходзіцца ў санкцыйным спісе ЕС.